Стаць вядоўцам!
Калі вы хочаце сабраць гутарку і пабыць вядоўцам, то прачытайце, калі ласка, інструкцыю і запоўніце анкету.
Задачы вядоўцы:
  • прапанаваць цікавую яму тэму,
  • прыйсці на гутарку (гэта важна:),
  • распачаць гутарку, расказаўшы сваю гісторыю,
  • мадэраваць працэс да канца сустрэчы: перадаваць слова, задаваць пытанні, сачыць, каб гутарка не ператварылася ў маналог, ці сварку.
Вядоўца мусіць вольна гаварыць па-беларуску, веданне арфаграфічных і граматычных правілаў не патрабуецца. Усе моўныя пытанні мы збіраем і робім па іх дайджэсты ў нашых сацсетках. На самой сустрэчы вядоўца мусіць папраўляць толькі самыя відавочныя памылкі.
Такім чынам.
Вольна гаворыце па-беларуску і лёгка камунікуеце з людзьмі?
Тады далучайцеся! На нашых гутарках цікава і натхняльна.
Запоўніце анкету - і мы вам напішам!
Як вас завуць?
Email
Іншыя спасылкі для сувязі
Крыху пра сябе
Чаму вы вырашылі сабраць гутарку? Ці вольна гаворыце па-беларуску? Напішыце крыху пра сябе
Made on
Tilda