Стаць вядоўцам!

Калі вы хочаце сабраць гутарку і пабыць вядоўцам,

то прачытайце, калі ласка, інструкцыю і запоўніце анкету.

Задачы вядоўцы:

– прапанаваць цікавую яму тэму,
– прыйсці на гутарку (гэта важна:),
– распачаць гутарку, расказаўшы сваю гісторыю,
– мадэраваць працэс да канца сустрэчы: перадаваць слова, задаваць пытанні, сачыць, каб гутарка не ператварылася ў маналог, ці сварку.

Кампетэнцыі вядоўцы:

Вядоўца мусіць вольна гаварыць па-беларуску.
Веданне арфаграфічных і граматычных правілаў не патрабуецца.
Істотна мець камунікатыўныя навыкі і гатовасць арганізоўваць невялікую групу людзей.

ТАКІМ ЧЫНАМ

Вольна гаворыце па-беларуску і лёгка камунікуеце з людзьмі?
Тады далучайцеся! На нашых гутарках цікава і натхняльна.
Запоўніце анкету – і мы вам напішам!