Марафон MOVA24

Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор,

і гэты твор — мова

Алесь Разаў, паэт і перакладчык

21 лютага 2022 года мы правялі першы моўны марафон “24 гадзіны беларускай мовы”!

Мы – гэта арганізатары: платформа “Вольная Мова”, размоўны клуб “Сябры”, канал “Супермова”“Асацыяцыя Беларусаў Амерыкі”.

Мы – гэта больш за 1000 наведвальнікаў, якія прыйшлі на падзеі Марафона. Менск, Барысаў, Нью-Йорк, Парыж, Пецярбург, Токіа, Сан-Паулу… і яшчэ дзясяткі гарадоў і мястэчак па ўсім свеце. Дзякуй усім беларусам, хто прыйшоў паўдзельнічаць у нашых сустрэчах. Ведаем, што шмат хто быў з намі цягам 15, а то і 20 гадзін! Сапраўдны марафон атрымаўся)

Вялікая падзяка нашым партнёрам – Беларускай Радзе Культуры і ЕГУ, без якіх гэтая падзея не магла б адбыцца.

Мы рабілі Марафон з цвёрдым перакананнем, што Дзень Роднай Мовы – гэта найперш не пра лінгвістыку, а пра сустрэчы родных людзей. І беларусы могуць цяпер ладзіць такія сустрэчы на сусветным узроўні).

А мы працягваем! Калі вам спадабаўся фармат такіх сустрэч і лекцый у невялікім коле, то шчыра запрашаем далучацца на нашых праектаў, дзе цёплыя гутаркі ладзяцца без перапынку цэлы год: платформа “Вольная Мова”, размоўны клуб “Сябры”