Нашы правілы
Іх усяго 4 і яны простыя
Пунктуальнасць
Калі ласка, далучайцеся да сустрэчы за некалькі хвілін да пачатку, каб не перарываць гутарку.
Павага
Будзьце паважлівыя да меркаванняў іншых людзей. Мы ўсе розныя. У выпадку канфліктных сітуацый вядучы вымушаны будзе выдаляць удзельнікаў.
Права на памылку
Не бойцеся памыляцца. Самыя відавочныя памылкі паправіць вядучы, іншыя адпадуць самі, калі пачнеце рэгулярна гаварыць па-беларуску.
Фокус
Большасць нашых вядучых не з'яўляюцца прафесійнымі філолагамі. Яны носьбіты мовы. Таму ўсе пытанні датычныя правілаў мы фіксуем і адказваем на іх у нашым тэлеграм канале.
Made on
Tilda