СПІС ГУТАРАК

Усе гутаркі распланаваныя па беларускім часе. GMT +3
Выбірайце любую!

Правілы гутарак можна пачытаць тут.

 
Чацвер, 27 студзеня
27 студзеня
20:00 – 21:00
27 студзеня
20:00 – 21:00
Псіхалогія і мы
ВЯДОЎЦА: ЯНА
Апошнім часам, псіхалогія стала вельмі папулярнай навукай. Мы часта ўжываем ці чуем выразы накшталт «быць у моманце», «папоўніць рэсурс» і г.д.

То давайце абмяркуем нашыя стасункі с гэтай навукай. Як нам дапамагае псіхалогія? Якія напрамкі нам найбольш падабаюцца? Якімі тэхнікамі мы карыстаемся? Ці, можа быць, у вас наадварот, адмоўны досьвед? Прыходзьце і распавядзіце, як вы ставіцеся да псіхалогіі :)

ЗАПІСАЦЦА
Пятніца, 28 студзеня
28 студзеня
20:00 – 21:00
28 студзеня
20:00 – 21:00
Сучасная беларуская літаратура. Ці ёсьць лі жыццё на Марсе?
ВЯДОЎЦА: НАДЗЕЯ
Давайце пагутарым пра сучасную беларускую літаратуру. А ці існуе лі яна на самой справе? А можа вы нешта з сучаснага ўжо чыталі? А ці спадабалася лі вам? Прапаную абмеркаваць гэта разам. Далучаюцца нават тыя, хто нічога не чытаў - паспрабуем прапанаваць вам нешта цікаўнае!

ЗАПІСАЦЦА
Нядзеля, 30 студзеня
30 студзеня
22:00 – 23:00
30 студзеня
22:00 – 23:00
Маё апошняе / наступнае падарожжа
ВЯДОЎЦА: Zhu4ok_ok
Нядаўна вярнуліся з адпачынку? Падарожнічалі летась? А можа збіраеціся наведаць нейкае цікавае месца або проста марыце пабываць у пэўнай краіне? Тады Вам сюды! Давайце дзяліцца сваімі ўражаннямі, парадамі ды марамі!

ЗАПІСАЦЦА
Панядзелак, 31 студзеня
31 студзеня
22:00 – 23:00
31 студзеня
22:00 – 23:00
Любімае месца Беларусі
ВЯДОЎЦА: ЦІМОХ
Беларусь - вялікая! Тут столькі ўсяго цікавага. Ці вы так не лічыце?

Давайце пагаворым пра любімае месца ў Беларусі. Турыстычная цікавостка, малая радзіма, месца асабістых успамінаў.

Дзе яно? І чаму?

ЗАПІСАЦЦА
Каб добра гаварыць на роднай мове,
трэба проста пачаць на ёй гаварыць.
Made on
Tilda