Усе гутаркі распланаваныя па беларускім часе. GMT +3
Выбірайце любую!

АЎТОРАК 17 МАЯ

17 МАЯ / 21:00

Ці верыце Вы ў магію?

Вядоўца: САША

Ці верыце Вы ў магію? А можа, нават практыкуеце? Памятаеце, як варажылі на картах у дзяцінстве ці клікалі ўдачу перад экзаменам у студэнцкія гады? А можа ў кампутарных гульнях выбіраеце партыю “чараўніка”?
Пра гэтыя – і любыя іншыя праявы магіі – Вы зможаце пагаварыць з адзінадумцамі ўжо заўтра!

СЕРАДА 18 МАЯ

18 МАЯ / 20:00

Што вы калекцыянуеце?

Вядоўца: БРАНІСЛАЎ

Пагутарым пра свае калекцыі: што вы збіраеце і з чаго пачыналі, чаму вам гэта падабаецца, што шукаеце і што ўжо знайшлі:)

ЧАЦВЕР 19 МАЯ

19 МАЯ / 20:00

Невядомая Беларусь

Вядоўца: ЯНА

Хай вас не засмучвае назва 🙂 Нашая гаворка пойдзе пра тое, як кожны з нас адкрывае для сябе Беларусь.
Што вас на гэтым шляху ўласнага даследвання Беларусі моцна ўразіла? Якія факты пра нашую мову, культуру ці гісторыю? Што вас асабіста моцна натхняе? Якія мясціны, людзі? То далучайцеся — будзем натхняцца разам 🙂

*фотаздымак: Віктар Малышчыц.

19 МАЯ / 22:00

Шопінг – радасць, хвароба, неабходнасць?

Вядоўца: ЦІМОХ

Давайце пагаворым пра шопінг!
Ці вы проста ходзіце ў краму, ці атрымліваеце ад гэтага задавальненне? А можа быць не можаце спыніцца? Паходы ў гандлёвы цэнтр для вас адпачынак, ці неабходнасць? 
На шопінг хварэюць усе. Проста не ўсе прызнаюцца)  

ПЯТНІЦА 20 МАЯ

20 МАЯ / 20:00

Сусветныя літаратурныя шэдэўры на беларускай мове

Вядоўца: НАДЗЕЯ

У апошні час у нас з’явілася магчымасць пазнаёміцца з бестселерамі сусветнай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову. Прапаную абмеркаваць тыя шэдэўры сусветнай літаратуры, якія вы чыталі на беларускай мове. А ці спадабаўся вам гэты пераклад? Адрозніваецца лі беларускі пераклад ад арыгінала ці, напрыклад, ад пераклада на рускую мову?

Ці, увогуле, хто такі літаратурны перакладчык – проста транслятар ці сапраўдны творца? Нават, калі вы нічога не чыталі – было б цікава паслухаць вашыя прапановы аб сусветных літаратурных творах, якія, на вашае меркаванне, неабходна перакласці на беларускую мову.

СУБОТА 21 МАЯ

21 МАЯ / 20:00

Коцікі ці сабачкі, папугаі ці хамячкі?

Вядоўца: МАРЫЯ

Хто жыве ў вас? Як яго або іх завуць? Чаму менавіта так? А можа ў вас жыве нейкі экзатычны гадаванец? Раскажыце нам пра яго.