ВОЛЬНАЯ
МОВА
МЕСЦА, ДЗЕ ВАШАЯ БЕЛАРУСКАЯ МОВА
СТАНЕ ВОЛЬНАЙ!


СТРАШНА ГАВАРЫЦЬ
ПА-БЕЛАРУСКУ?
ТАДЫ ВАМ ДАКЛАДНА СЮДЫ!
На нашай платформе актыўныя карыстальнікі беларускай мовы сустракаюцца з тымі, хто толькі вучыцца гаварыць на роднай мове.
У невялікіх групах і ўтульнай атмасферы мы павольна гаворым на цікавыя тэмы. Ніякай тэорыі, толькі добрыя знаёмствы і шмат практыкі!
Выбірайце сваю гутарку!
УСЁ ВЕЛЬМІ ПРОСТА

Выбіраеце са спісу гутарку, якая вас зацікавіла і рэгіструецеся.

Атрымліваеце спасылку на сустрэчу (Google Meet)

Па спасылцы вас будзе чакаць вядучы і яшчэ 8 удзельнікаў.

Гутарыце па тэме, дыскутуеце, слухаеце. Галоўнае, па-беларуску.

І НЕ ТРЭБА БАЯЦЦА ПАМЫЛАК!
Самыя істотныя паправіць вядучы, а дробныя знікнуць самі праз некалькі сустрэч.
Кожны дзень у наш спіс дадаецца па некалькі новых гутарак ад вядучых з усіх куткоў свету!
Не губляй магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і папрактыкавацца ў беларускай мове!