ПРА НАС

Вольная Мова – гэта платформа для арганізацыі беларускамоўных гутарак на розныя тэмы, створаная для таго, каб рускамоўныя беларусы маглі “актывізаваць” сваю беларускую мову.

На нашай платформе гутаркі праходзяць у групах не больш за 9 чалавек пад кіраўніцтвам вядоўцы-валанцёра. Мы спрабуем рабіць так, каб кожная сустрэча давала ўдзельнікам максімальны вопыт гаварэння і заахвочвала да далейшага ўдзелу ў сумесных гутарках.

Праект складаецца з двух частак:

Сайт Вольная Мова

платформа дзе вядоўцы выстаўляюць гутаркі. Усе гутаркі на сайце “аднаразовыя”, ананімныя, без доўгатэрміновых знаёмстваў. Асноўная задача платформы – даць магчымасць людзям прабіць моўны бар’ер і пачаць вальней карыстацца беларускай мовай.

Клуб Вольнай Мовы

закрытая пляцоўка камунікацыі для актыўных удзельнікаў платформы. Месца, дзе ўдзельнікі самі арганізуюцца ў камунікатыўныя групы, знаёмяцца, праводзяць розныя мерапрыемствы. Асноўная мэта клуба – далучыць людзей да рэгулярных груп камунікацый.

У вялікай плыні беларусізацыі, якая актывізавалася апошнія гады, наш праект імкнецца закрыць незанятую нішу – прапанаваць людзям не беларускамоўны прадукт для спажывання (гэтага багата і будзе яшчэ больш), а месца для выкарыстання і паляпшэння сваёй беларускай мовы.

Мы выбудоўваем ланцужок прапаноў, якія прыводзяць рускамоўнага беларуса, пазітыўна настроенага на беларускую мову, ад удзелу ў асобнай гутарцы на цікавую тэму да далучэння да пастаяннай беларускамоўнай кампаніі.

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПРАЕКТА

Вы можаце далучыцца да пашырэння беларускамоўнай прасторы ў нашым праекце.

Распавесці сябрам

Падзяліцеся нашым праектам у сваіх сацсетках і запрасіце сяброў.

Стаць вядоўцам

Вядоўцы арганізуюць гутаркі для пасіўных беларускамоўных.

Стаць спонсарам

Мы збіраем клуб спонсараў для рэалізацыі дарожнай карты.

НАШЫЯ КАНТАКТЫ

E-MAIL: VOLNAJAMOVA@GMAIL.COM