Мапа офлайн сустрэч

Беларусы арганізуюць беларускамоўныя сустрэчы па ўсім свеце.
Некаторыя з іх разлічаныя менавіта на ўдзел пачаткоўцаў, тых хто толькі вучыць беларускую мову.
Мы сабралі спіс такіх сустрэч, каб вам зручней было іх знайсці. Далучайцеся!
Мова дадзеная чалавеку для таго, каб на ёй гаварыць. І пажадана ўжывую)

ПОЛЬШЧА

ВАРШАВА

ГУТАРОК. Размоўны клуб

Праект Мова Нанова з Варшавы. Клуб, дзе збіраюцца і па-беларуску абмяркоўваюць розныя тэмы.

УРОЦЛАЎ

Мова Нанова

Мова Нанова ва Ўроцлаве. Сустрэчы праходзяць рэгулярна.

Клуб “Спадчына”

Клуб беларускамоўнага развіцця і выхавання “Спадчына”. Разлічаны найперш на падлеткаў, але ёсць і дзіцячыя групы.

БЕЛАСТОК

МОВА НАНОВА

Мова Нанова ў Беластоку. Сустрэчы праходзяць рэгулярна. На заняткі запрашаюцца вядомыя музыкі і грамадскія дзеячы, праходзяць прэзентацыі і гульні

ПОЗНАНЬ

БЕЛАРУСКІ РАЗМОЎНЫ КЛУБ

Супольнасць беларусаў Познані, якія ладзяць рэгулярныя мерапрыемствы, дзе практыкуюць беларускую мову.

ГРУЗІЯ

ТБІЛІСІ

БЕЛАРУСКАМОЎНЫ НЭТВОРКІНГ

Галоўны прынцып клуба – дэвіз «Стасуемся, а не вучым», галоўная мэта — пераадолець моўны бар’ер дзеля пераходу на беларускую мову. Сустрэчы праходзяць у фармаце агранізаванага знаёмства ў 4 туры.

БАТУМІ

БЕЛАРУСКІ КЛУБ У БАТУМІ

Сямейны клуб. Гурткі беларускай мовы на розны ўзрост: 3-6 год і 7+ год (у гульнявым і творчым фармаце), актыўныя і настольныя гульні для дзяцей і дарослых, бібліятэка кніг па-беларуску.

ЛІТВА

ВІЛЬНЯ

МОВА НАНОВА. ВІЛЬНЯ

Класічная Мова Нанова ў Вільні. Беларуская мова для кожнага і кожнай. Заняткі па беларускай мове для дзяцей у Вільні.

ЛАТВІЯ

РЫГА

МОВА НАНОВА. РЫГА

Класічная Мова Нанова ў Рызе. Беларуская мова для кожнага і кожнай. Сустрэчы пачаліся зусім нядаўна.

ГІШПАНІЯ

МАЛАГА

Беларуская мова. Малага

ТГ чат беларусаў Малагі, якія перыядычна арганізоўваюць офлайн сустрэчы для паляпшэння сваёй беларускай.