
Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор,
і гэты твор — мова
Алесь Разаў, паэт і перакладчык
21 лютага 2022 года мы правялі першы моўны марафон “24 гадзіны беларускай мовы”!
Мы – гэта арганізатары: платформа “Вольная Мова”, размоўны клуб “Сябры”, канал “Супермова”, “Асацыяцыя Беларусаў Амерыкі”.
МЫ – гэта 58 вядоўцаў з усяго свету, якая правялі 64 мерапрыемствы за 24 гадзіны. Гутаркі, лекцыі, віктарыны, гульні, майстар-класы. Дзякуй вам усім вялікі! Дзякуй тым, хто не пабаяўся першы раз выступіць на публіцы і сабраць вакол сябе людзей, дзякуй прафесіяналам і інфлюэнсерам, якія пагадзіліся выдзеліць свой час на нашу, трэба прызнацца, досыць “папсовую” ідэю.
Мы – гэта больш за 1000 наведвальнікаў, якія прыйшлі на падзеі Марафона. Менск, Барысаў, Нью-Йорк, Парыж, Пецярбург, Токіа, Сан-Паулу… і яшчэ дзясяткі гарадоў і мястэчак па ўсім свеце. Дзякуй усім беларусам, хто прыйшоў паўдзельнічаць у нашых сустрэчах. Ведаем, што шмат хто быў з намі цягам 15, а то і 20 гадзін! Сапраўдны марафон атрымаўся)
Вялікая падзяка нашым партнёрам – Беларускай Радзе Культуры і ЕГУ, без якіх гэтая падзея не магла б адбыцца.
Мы рабілі Марафон з цвёрдым перакананнем, што Дзень Роднай Мовы – гэта найперш не пра лінгвістыку, а пра сустрэчы родных людзей. І беларусы могуць цяпер ладзіць такія сустрэчы на сусветным узроўні).
А мы працягваем! Калі вам спадабаўся фармат такіх сустрэч і лекцый у невялікім коле, то шчыра запрашаем далучацца на нашых праектаў, дзе цёплыя гутаркі ладзяцца без перапынку цэлы год: платформа “Вольная Мова”, размоўны клуб “Сябры”