ДАРОЖНАЯ КАРТА

У вялікай плыні беларусізацыі, якая актывізавалася апошнія гады, наш праект імкнецца закрыць незанятую нішу – прапанаваць людзям не беларускамоўны прадукт для спажывання (гэтага багата і будзе яшчэ больш),
а месца для выкарыстання і паляпшэння сваёй беларускай мовы.
Мы выбудоўваем ланцужок прапаноў, якія прыводзяць рускамоўнага беларуса, пазітыўна настроенага на беларускую мову, ад удзелу ў асобнай гутарцы на цікавую тэму да далучэння да пастаяннай беларускамоўнай кампаніі.
ВЫНІКІ ТЭСТАВАГА ПЕРЫЯДА
(кастрычнік 2021 – май 2022)
200+
праведзеных гутарак
1200+
удзельнікаў гутарак
>50
удзельнікаў наведалі ад 5 да 30 гутарак
№1
правялі першы сусветны “24 гадзіны беларускай мовы”
КЛУБ
запусцілі “Клуб Вольнай Мовы”
~65%
удзельнікаў гутарак з Беларусі
ДАРОЖНАЯ КАРТА 2022
ЗАПУСК
Запуск сайта і бясплатных гутарак
Марафон Роднай Мовы
першы Сусветны Марафон Беларускай Мовы MOVA24
Лекторый
запуск Лекторыя на адкрытай Платформе.
Клуб Вольная Мова
запуск закрытага Клуба Вольнай Мовы.
Клуб Спонсараў
запуск клуба Спонсараў
Офлайн Сустрэчы
запуск сеткі офлайн сустрэч удзельнікаў Вольнай Мовы ў розных гарадах свету.
Амерыканскі клуб
запуск праекта “Амерыканскі клуб” (актывізацыя онлайн гутарак для беларусаў заходняга паўшар’я)
Падзякі вядоўцам
запуск каталогу вядоўцаў і сістэмы матывацыі вядоўцаў-валанцёраў.
Рэкламная кампанія
правядзенне восенскай кампаніі таргеціраванай кампаніі ў Instagram i Facebook
Онлайн Свята “Вольнай Мовы”
правядзенне вялікага марафона з нагоды гадавіны “Вольнай Мовы”
Дзіцячыя сустрэчы
запуск онлайн сустрэч для дзяцей
Да канца першага года мы плануем развіць праект да наступных лічбаў:
200
удзельнікаў гутарак
штомесяц
30
гутарак у месяц на адкрытай платформе
100
удзельнікаў закрытага клуба
Планы на 2023 год
- паляпшэнне аўтаматызацыі запісу ўдзельнікаў;
- запуск чат бота “гутаркі тэт-а-тэт”;
- запуск фармата рандомных беларускамоўных сустрэч офлайн;
- запус праекта гутарковых онлайн гульняў;
- правядзенне другога марафона Мова24;
- павелічэнне колькасці удзельнікаў закрытага клуба да 400 удзельнікаў;
- павелічэнне колькасці гутарак на адкрытай платформе да 40 на месяц.
КЛУБ СПОНСАРАЎ
Каб рэалізаваць усе нашыя планы і зрабіць іх больш амбітнымі мы збіраем Клуб Спонсараў.
Даведацца больш пра Клуб і запісацца ў яго можна па спасылцы ніжэй