КЛУБ СПОНСАРАЎ

Добры дзень!

Мяне завуць Цімох Акудовіч. Я аўтар і каардынатар праекта “Вольная Мова”.

Для рэалізацыі мэтаў “Вольнай Мовы”, мы збіраем Клуб Спонсараў – супольнасць людзей, гатовых на рэгулярнай аснове падтрымліваць развіццё праекта штомесяцовымі данатамі (у фармаце падпіскі).

Даведацца больш

пра нашыя кірункі, мерапрыемствы і планы можна па спасылках:

Мы выбудоўваем цалкам новую інфраструктуру, унутры якой беларусы сістэмна дапамагаюць іншым беларусам станавіцца больш беларускамоўнымі. Усе вядоўцы ў Вольнай Мове – валанцёры. Але нам патрэбныя рэсурсы для падтрымкі інфраструктуры, арганізацыі працэсаў, СММ і запуску новых праектаў.
Для гэтага мы і ствараем Клуб!

СТАЦЬ СПОНСАРАМ

Удзельнікам Спонсарскага Клуба можна стаць, на штомесяцовае ахвяраванне на любую суму ад 10$.
Для зручнасці мы прапаноўваем адну з трох лічбаў: 10$, 15$, 25$.

Калі б вы хацелі патрымаць праект на іншую суму,
то напішыце нам, калі ласка, на e-mail.

Мы збіраем ахвяраванні праз старонку нашых партнёраў “Беларускі моладзевы Хаб у Варшаве”.

Гэта арганізацыя, якая дапамагае ў развіцці маладым праектам. На яе сайце вы знойдзеце яшчэ шмат цікавых ініцыятыў.

ПРАПАНОВЫ СПОНСАРАМ

Найперш мы шукаем людзей, якія разумеюць важнасць праекта і гатовыя падтрымліваць рэалізацыю нашай дарожнай карты.

Таму спонсары будуць мець дасяг да квартальных справаздач па рэалізацыі праекта, а таксама онлайн сустрэчы з арганізатарамі па планаванні далейшай дзейнасці. Спонсары змогуць ўносіць свае прапановы па рэалізацыі.

Паступова для ўдзельнікаў Клуба будзе развівацца сістэма бонусаў. На першым этапе мы прапануем такія магчымасці:

– аўтаматычны дасяг да закрытага Клуба Вольнай Мовы;
– ранні дасяг да запісу на публічныя гутаркі.

Пасля афармлення падпіскі мы напішам вам на e-mail і дамовімся пра найбольш зручны фармат камунікацыі для інфармавання аб выніках праекта. Калі ў вас засталіся пытанні, то пішыце нам на e-mail: volnajamova@gmail.com

Давайце разам рабіць Беларусь больш беларускай!